Вы шуміце, бярозы (А я лягу-прылягу)

Сябры - Вы шуміце, бярозы (А я лягу-прылягу)

Вы шуміце, шуміце нада мною бярозы,
Калышыце, люляйце свой напеў векавы,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Hа духмяным пракосе, недаспелай травы.
А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Hа духмяным пракосе, недаспелай травы.

А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Галавой на пагорак, на высокi курган,
А стамлёныя рукi вольна ўшыркi раскiну,
А нагамi — ў далiну, хай накрые туман.
А стамлёныя рукi вольна ўшыркi раскiну,
А нагамi — ў далiну, хай накрые туман.

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Асыпайце, мiлуйце ціхай ласкай зямлю,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Я здарожыўся трохi, я хвiлiнку пасплю.
А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Я здарожыўся трохi, я хвiлiнку пасплю.

Исполнитель: 
Жанр: 
Информация о песне: 
Песню «Вы шумите, берёзы!» белорусский композитор Эдуард Ханок сочинил в 1983 году. Слова песни были написаны в 1954 году белорусским поэтом Нилом Гилевичем.
Популярность: 
1984